Беларусь павысіла пошліны на экспарт нафты і нафтапрадуктаў

У апошні раз вывазныя мытныя пошліны на сырую нафту і нафтапрадукты мяняліся адразу пасля Новага года - тады яны былі зніжаны.
Sputnik

МІНСК, 2 лют - Sputnik. Пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з Беларусі за межы краін Еўразійскага эканамічнага саюза, павышаны з 1 лютага.

Fitch: дарагая нафта знізіць канкурэнтаздольнасць беларускага экспарту

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №46, размешчанай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, вывазная пошліна на сырую нафту з 1 лютага склала 78,5 долара за тону (цяпер - 77,2 даляра).

Экспартная пошліна на прамагонны бензін вырасла да 43,1 долара за тону (раней - 42,4 долара).

Пастановай вызначана новая вывазная пошліна на таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты ў памеры 23,5 долара за тону (раней - 23,1 долара). Такой жа экспартнай стаўкай будуць абкладацца дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя масла.

Раней экспартныя стаўкі мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 студзеня - тады яны былі зніжаны.