Арына Сабаленка страціла адну пазіцыю ў рэйтынгу WTA

Пасля завяршэння турніра Australian Open беларуска заняла 13 месца ў спісе лепшых тэнісістак свету.
Sputnik

МІНСК, 3 лют - Sputnik. Аўстралійка Эшлі Барці захавала за сабой першы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Прадстаўніца ЗША Соф'я Кенін, якая выйграла хатні турнір Вялікага шлема, паднялася з 15 на 7 месца.

Лепшы вынік сярод беларускіх тэнісістак паказала Арына Сабаленка, якая размясцілася на 13 месцы. У параўнанні з папярэдняй версіяй рэйтынгу яна страціла адну пазіцыю.

У першым крузе прэстыжнага турніру Australian Open Сабаленка нечакана саступіла іспанцы Карле Суарэс-Навара, а ў парным разрадзе разам з Элізэ Мертэнс дайшла да стадыі чвэрцьфіналу, але прайграла тайскім спартсменкам Чжань Хаоцын і Чжань Юнжань.

Сярод астатніх беларусак у рэйтынгу прасунулася толькі Вольга Гаварцова - з 192 на 187 месца. Вікторыя Азаранка (53 месца), Аляксандра Сасновіч (113) і Вера Лапко (372) пагоршылі свае вынікі.