МІНСК, 3 лют - Sputnik. Міністры замежных спраў Беларусі і Літвы Уладзімір Макей і Лінас Лінкявічус праводзяць у панядзелак сустрэчу ў аграгарадку Рымздюны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Напярэдадні кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, што "з нецярпеннем чакае візіт і важных сустрэч у Беларусі".
"Лінас Лінкявічус перасёк мяжу на аўтамабілі і прыбыў у Рымдзюны, дзе яго чакаў Уладзімір Макей. Не выпадкова месцам сустрэчы міністраў дзвюх краін абраны гэты невялікі аграгарадок - яго можна лічыць узорным прыкладам добрасуседства, дружалюбнага пражывання беларусаў і этнічных літоўцаў", - піша БелТА.
У Рымдзюнах кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы сустрэўся з літоўскай дыяспарай, а пасля разам з беларускім калегам Уладзімірам Макеем наведаў дзве школы - з літоўскай і беларускай мовай навучання, паведаміла прэс-служба МЗС.
На сустрэчы з літоўскім калегам кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што Беларусь і Літва імкнуцца жыць у добрасуседстве, нягледзячы палітычныя рознагалоссі, якія часам узнікаюць.
"Прыезд міністра замежных спраў Літвы і наша сустрэча - гэта яскравае сведчанне таго, што дзяржавы імкнуцца жыць у добрасуседстве. Вядома, бываюць палітычныя рознагалоссі, але я ўпэўнены, што мы ўсе зацікаўленыя ў тым, каб мы жылі адзін з адным у міры і спакою" , - сказаў Макей.
У цяперашні час у невялікім беларускім населеным пункце Рымдзюны жывуць прадстаўнікі многіх нацыянальнасцяў, а рэгіён у цэлым адрознівае мультыкультурнасць.
У аўторак у міністра замежных спраў Літвы запланавана таксама сустрэча з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам. Пасля перамоваў у Савеце міністраў Лінас Лінкявічус правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем.