МІНСК, 4 лют - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў канцы тыдня, пра гэта беларускі лідар заявіў журналістам у аўторак.
Апошняя сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася 20 снежня 2019-га ў Санкт-Пецярбургу на палях саміту Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД.
"Хутчэй за ўсё 7 лютага мы сустрэнемся з прэзідэнтам Пуціным. Нейкі момант ісціны наступіў. Мы былі ініцыятарамі гэтых адносін, ці нам іх ламаць", - заявіў у аўторак Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.
Асноўныя пытанні ў беларуска-расійскіх адносінах сёння звязаныя з пастаўкамі энерганосьбітаў. Па кошце газу для Беларусі бакі дамовіліся толькі на першыя два месяцы года. Пытанне паставак нафты на сёння не вырашана, таму рэспубліка закупляе "чорнае золата" ў кампаній бізнесмена Міхаіла Гуцырыева і ў нарвежскіх кампаній.
Акрамя таго, Беларусь і Расія пакуль не ўзгаднілі 31 дарожную карту па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка: усякае перажывалі з Расіяй, але хочам нармальных адносін
- Рапота: Беларусі і Расіі патрэбна доўгатэрміновая формула коштаў на нафту і газ