Мікалай Радзівіл Чорны: 10 цікавых фактаў

Прадстаўнік славутага роду Радзівілаў быў не толькі ўплывовым дзяржаўным дзеячам, але падтрымліваў рэфармацыйны рух і спрыяў асвеце ў Вялікім княстве.
Sputnik

Мікалай Радзівіл Чорны нарадзіўся 4 лютага 1515 года ў сям'і кашталяна троцкага і маршалка літоўскага Яна Радзівіла. Імя Мікалай з'яўляецца радавым у Радзівілаў: у дакументах ён быў запісаны як Мікалай ІV, гэтак жа звалі яго дзядзьку і стрыечнага брата, вядомага як Мікалай Радзівіл Руды.

Дзяцінства князя прайшло ў Нясвіжы, Мікалай атрымаў хатнюю адукацыю, ведаў тры мовы: старабеларускую, польскую і лацінскую. Пасля смерці бацькі быў узяты на выхаванне ў каралеўскі двор у Кракаў, дзе пасябраваў з будучым каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. 

Цікавыя факты з біяграфіі дзяржаўнага дзеяча і мецэната чытайце на Sputnik.