Відэа

AURA аб адборы на "Еўрабачанне", песнях на "мове" і арміі "хейтараў"

Як кампазітар Яўген Алейнік і спявачка Юлія Быкава ставяцца да хвалі плётак пра сваю "датэрміновую перамогу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне", што думаюць пра канкурэнтаў, арганізатараў і журы, а таксама ці ёсць у песні "Барані Сваё" палітычны падтэкст?
Sputnik

У апошнія два гады чуткі пра тое, што з удзелам гурта AURA ў "Еўрабачанні" ўсё вырашана загадзя, сапраўды даводзіцца чуць часцей, адзначаюць госці Sputnik. Па словах Яўгена Алейніка, менавіта ў гэтым годзе, усё тое, што адбываецца нагадвае акцыю, каб падкасіць артыстаў.

"Незакрыты гештальт": VAL аб адборы на Еўрабачанне і галоўным канкурэнце

"Па нашых назіраннях, уся гэтая дэзінфармацыя ідзе прыкладна з аднаго такога лагера "музычна-набліжаных" людзей, мы павінны проста разабрацца ў гэтым. Я думаю, калі мы разбярэмся, то з задавальненнем з грамадскасцю падзелімся", - кажа Яўген.

Пры гэтым музыкі супраць таго, каб прыпісваць іх песні "Барані Сваё" нейкі палітычны падтэкст. Важна шанаваць тое, што ў вас ёсць, любіць жыццё і рабіць усё, каб самім яго палепшыць, распавядае Юлія.

"Калі параўноўваць нашы заяўкі, я б не сказала, што гэта палепшаная або пагоршаная версія папярэдняй. Гэта розныя рэчы, і будуць розныя зусім нумары. Але што я магу сказаць пра нашы песні - я не люблю спяваць ні пра што, калі нейкая абстракцыя. Таму ў мяне ў кожнай песні ёсць нейкі мэсэдж, які я хачу аддаць свету", - тлумачыць Юлія.

"Па сутнасці, тут мы апелюем менавіта да таго войска "хейтераў"(я іх усіх знайду), якое выступае за тое, каб мы былі падобныя на чужое, тут гэты пасыл. Нас з Юляй складана абвінаваціць у нейкіх лозунгах, якія не звязаны з чалавечымі эмоцыямі. Мы падымаем агульначалавечую праблему і ніякую іншую", - дадае Яўген.

Таксама ў гутарцы - чаму Яўген Алейнік раіць удзельнічаць у адборы на "Еўрабачанне" усім артыстам, у тым ліку Іне Афанасьевай, Аляксандру Саладуху і Анатолю Ярмоленку; ці будзе гурт AURA падавацца на наступны адбор незалежна ад вынікаў цяперашняга, а таксама якую творчую падзею Юлія Быкава лічыць больш хвалюючай - адбор на "Еўрабачанне" або атрыманне прэміі "За духоўнае адраджэнне" і сумесны музычны нумар з малодшым сынам кіраўніка дзяржавы Мікалаем Лукашэнка. Падрабязнасці ў відэатрансляцыі.