Беларусы абралі Хрушча сімвалам ЧС-2021, латвійцы – Вожыка

Амаль месяц заўзятары галасавалі ў сеціве за талісман будучага хакейнага ЧС-2021, канчатковае рашэнне па ім будзе прынята 24 лютага.
Sputnik

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Інтэрнэт-карыстальнікі абралі ўладальнікаў прыза глядацкіх сімпатый у галасаванні за ідэю талісмана чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску і Рызе ў 2021 годзе, паведамілі ў прэс-службе ФХРБ.

З 15 студзеня па 5 лютага ў сеціве прайшло галасаванне па выбары лепшай ідэі талісмана хакейнага ЧС-2021. На суд балельшчыкаў былі прадстаўлены 30 работ.

Найбольшую колькасць галасоў у Беларусі набраў хрушч Майсэн/Хрушч. У Латвіі Хрушч стаў толькі 14-м, а вось перамогу атрымаў Вожык. Такім чынам прызы глядацкіх сімпатый дасталіся Хрушчу і Вожыку.

Беларусы абралі Хрушча сімвалам ЧС-2021, латвійцы – Вожыка
Беларусы абралі Хрушча сімвалам ЧС-2021, латвійцы – Вожыка

Афіцыйны талісман ЧС-2021 абярэ кампетэнтнае журы 24 лютага.

Нагадаем, Мінск і Рыга прымуць сусветнае хакейнае першынство з 7 па 23 мая.