МІНСК, 7 лют - Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі 9 243,1 мільёна долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
У студзені бягучага года рэзервовыя актывы рэспублікі страцілі 1,6% ці 150,4 мільёна долараў. Па заканчэнні 2019 года ЗВР Беларусі складалі 9 394 мільёны долараў.
Рэгулятар растлумачыў зніжэнне рэзервовых актываў тым, што на пачатку года адбылося планавае пагашэнне знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на агульную суму ў 556 мільёнаў долараў.
Нацбанк змог падтрымаць патрабаваны ўзровень ЗВР на пачатку года, дзякуючы паступленню валюты, павелічэнню кошта золата, а таксама продажу аблігацый і набыцця валюты на біржы.
Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, зацверджаным беларускімі ўладамі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш 7,3 мільярда долараў.