МІНСК, 9 лют - Sputnik. Беларускія гімнасткі заваявалі срэбра ў групавым мнагабор'і на этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у гэтыя дні ў Маскве.
Беларускі секстэт у складзе Анастасіі Рыбаковой, Ганны Швайба, Арыны Цыцылінай, Ганны Гайдукевіч, Карыны Ярмоленка і Лаліты Мацкевіч нават лідзіравалі пасля першага віду праграмы - практыкаванняў з пяццю мячамі.
Аднак кампазіцыю з абручамі і булавамі лепш выканалі расіянкі.
У выніку першае месца занялі прадстаўніцы РФ з 64,250 баламі, на другім месцы беларускі - 64,250, трэцяе месца занялі прадстаўніцы Ізраіля з вынікам 57,400 бала.