МІНСК, 10 лют - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" разглядае пытанне запуску лоукостаў з абласных аэрапортаў, пра гэта дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ.
"Мы разглядаем пытанне арганізацыі палётаў авіякампаніі "Белавія" па бізнес-мадэлі "лоукост". Такія паветраныя суда ў нас ёсць, ёсць абласныя аэрапорты, якія здольныя прадастаўляць нізкія тарыфныя стаўкі на іх абслугоўванне. Мы цяпер працуем над геаграфіяй палётаў, думаем, куды б пасажыр быў зацікаўлены паляцець", - сказаў Сікорскі.
Ён таксама паведаміў, што дэпартамент па авіяцыі Мінтранса падпісаў мемарандум з авіяцыйнай адміністрацыяй Венгрыі.
"Мы дазволілі лоукост-кампаніі Wizz Air выконваць палёты як у Нацыянальны аэрапорт Мінск, так і ў абласныя аэрапорты. Wizz Air цяпер вядзе перамовы з Нацыянальным аэрапортам Мінск", - адзначыў дырэктар дэпартамента, абмеркаванне датычыцца ў прыватнасці умоў абслугоўвання і тарыфаў.
Арцём Сікорскі дадаў таксама, што для забеспячэння нізкага кошту квіткоў лоукост-кампаніі звычайна просяць пэўныя субсідыі: іх замежным кампаніям даваць не гатовыя. "Але гатовыя прапанаваць ім камфортныя ўмовы для таго, каб яны выконвалі палёты", - падкрэсліў прадстаўнік Мінтранса.
З чаго ўсё пачалося
Wizz Air - адна з найбуйнейшых у свеце авіякампаній-лоукостараў. Яна заснавана больш за 15 гадоў таму, яе слоган - "Зараз усе мы можам лётаць". WizzAir прапануе зніжаныя кошты на квіткі, а працуе галоўным чынам на рынках краін Цэнтральнай Еўропы.
У пачатку кастрычніка мінулага года ў Мінтрансе пацвердзілі інфармацыю аб тым, што венгерскі лоукостар пачне палёты паміж Мінскам і Будапештам вясной 2020 года. А ў маі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора заяўляў, што авіякампанія можа пачаць здзяйсняць рэйсы ў аэрапорт Гродна, адзначаючы таксама, што абласны цэнтр можа стаць прывабным турыстычным рэгіёнам. Паведамлялася таксама, што іншых напрамкаў першы час не будзе.