Радыё

Гайдукевіч пазначыў галоўныя пасылы сваёй прэзідэнцкай праграмы

Вядомы беларускі палітык Алег Гайдукевіч афіцыйна абвясціў аб тым, што ўключаецца ў перадвыбарную прэзідэнцкую кампанію.
Sputnik
Гайдукевіч пазначыў галоўныя пасылы сваёй прэзідэнцкай праграмы

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента Алег Гайдукевіч вылучаны прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, рашэнне было прынята 9 лютага на пасяджэнні Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта ЛДПБ з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структур. У каментары для радыё Sputnik Гайдукевіч пазначыў ключавыя аспекты маючай адбыцца кампаніі.

Прапаную сваю кандыдатуру: Лукашэнка расказаў аб выбарах прэзідэнта

"Праграма, з якой я іду на выбары, шмат у чым пераклікаецца з праграмай партыі. Гэта абарона і жорсткае адстойванне інтарэсаў Беларусі на ўсіх напрамках, прыхільнасць інтэграцыйным праектам ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы, развіццё адносінаў з ЕС, але толькі ў нашых інтарэсах, каб нас не вучылі, а супрацоўнічалі і гандлявалі", - адзначыў суразмоўца Sputnik.

На думку палітыка, варта памятаць, што ніхто пра нас не клапоціцца, акрамя нас саміх. ЛДП і яе лідэр выступаюць за перамены ў палітычнай сістэме краіны, у тым ліку за канстытуцыйныя пераўтварэнні, пераход на выбары па партыйных спісах, што прывядзе да стварэння здаровай, нармальнай палітычнай эліты ў добрым сэнсе гэтага слова.

"Мы выступаем за развіццё мясцовага самакіравання, але пры гэтым застаемся прыхільнікамі прэзідэнцкай улады. Гэтыя спалучэнні не супярэчаць адно аднаму. Мы хочам, каб у абласных Саветах з'явіліся фракцыі розных палітычных сілаў, гэта прымусіць мясцовых чыноўнікаў працаваць значна лепш", - сказаў Гайдукевіч.

Каментар старшыні ЛДП, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента Алега Гайдукевіча слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.