Відэа

З’явіўся трэйлер фільма "Аванцюры Пранціша Вырвіча" – відэа

Гістарычны фільм вытворчасці нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" з’явіцца ў шырокім пракаце 19 сакавіка.
Sputnik

Стужка "Аванцюры Пранціша Вырвіча" знятая па рамане беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай з’явіцца ў шырокім пракаце 19 сакавіка. Пакуль нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" прадставіла толькі трэйлер нашумелай карціны.

Дзеянні адбываюцца ў XVIII стагоддзі. У цэнтры апавядання – малады шляхціц Пранціш і доктар, алхімік Бутрамей Ляднік, якія трапляюць у барацьбу вакол трона Рэчы Паспалітай.

Здымкі фільма адбываліся ў Нясвіжскім, Мірскім і Лідскім замках, Бабруйску і Мінску. Беларускія майстры адмыслова да здымак стваралі касцюмы. Таксама для праекта па малюнках Леанарда да Вінчы быў створаны знакаміты танк.

Над фільмам працавалі рэжысёр Аляксандр Анісімаў, аўтар сцэнарыя Валянцін Залужны і аператар-пастаноўшчык Дзмітрый Рудзь. Галоўныя ролі выканалі Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч і іншыя.