Сямашку ўпаўнаважвалі падпісаць дамову аб пастаўках газу ў Беларусь

Яснасць па пастаўках расійскага газу ў Беларусь з'явілася пасля сустрэчы на пачатку лютага ў Сочы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі - дамовіліся пакінуць кошт расійскага газу для Беларусі на ўзроўні мінулага года.
Sputnik

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўпаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекту міжнароднага дагавора аб пастаўках прыроднага газу ў Беларусь і падпісанне гэтага дакумента, гаворыцца ў пастанове Савета міністраў ад 13 лютага 2020 года №85.

Як прайшла сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы? Расказваем за паўтары хвіліны

У дакуменце гаворыцца, што Сямашка ўпаўнаважаны весці перамовы па праекце Пратакола аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 25 лістапада 2011 года аб парадку фарміравання коштаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне паставак расійскага газу ў Беларусь абмяркоўвалася падчас сустрэчы ў Сочы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі на пачатку лютага. Па выніках перамоваў была дасягнутая дамоўленасць пакінуць кошт газу для рэспублікі на ўзроўні мінулага года - 127 даляраў за тысячу кубаметраў.

Каментуючы гэтую дамоўленасць, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Крутой казаў пра магчымасць некаторай карэкціроўкі кошту.

"На перамовах з "Газпромам", вядома, мы будзем дамагацца невялікай карэкціроўкі ў нашу карысць, але, як базавы варыянт, кошт 127 долараў на самай справе зафіксаваны ўжо на ўзроўні прэзідэнтаў", - адзначаў ён.