Франтавіку Фёдару Іосіфавічу Паліўнікаву напярэдадні споўнілася 103 гады. Ваенны ўрач, удзельнік трох войнаў, палкоўнік медыцынскай службы ў адстаўцы, ён удзельнічаў і ў вызваленні Беларусі.
А нарадзіўся ён у Смаленскай вобласці. Павіншаваць ветэрана з днём нараджэння прыйшоў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
"Я служыў у войску 6 гадоў і добра ведаю, што такое армейскі строй і каштоўнасць вашых узнагарод. Тры чырвоныя зоркі, дзве айчынныя вайны. Дзіўны лёс ваш", - прызнаў Мезенцаў.
"Пяць ордэнаў. Для ўрача гэта вельмі шмат", - згаджаецца ветэран.
Адзін з сакрэтаў даўгалецця вельмі просты. "Нічым не злоўжываў у сваім жыцці", - кажа імяніннік.
Фёдар Іосіфавіч нёс службу ў блакадным Ленінградзе, удзельнічаў у баях у складзе Заходняга фронту РККА, вызваляў родны Смаленск.
Савет ветэранаў Цэнтральнага раёна зрабіў у падарунак франтавіку фотакалаж - на ім і ўспаміны пра маладосць, і памяць аб усіх пяці ордэнах.
"Выдатна, гэта будзе ў мяне на сценцы вісець. Дзякуй!" - ацаніў Фёдар Іосіфавіч.
Праз сем гадоў пасля заканчэння вайны ўрач сустрэў каханне свайго жыцця. Зараз у яго ўжо тры праўнукі. У свае 103 гады Фёдар Іосіфавіч цікавіцца навінамі і любіць чытаць.
"Гляджу наперад. Задаволены пражытым сваім жыццём. Я да гэтага часу грамадскімі справамі займаюся. Люблю чытаць газеты, стараюся быць у курсе справы, чытаю ўсю прэсу", - прызнаецца ветэран.
Сакрэты даўгалецця і прыклад бадзёрасці - на відэа Sputnik.