Лукашэнка назваў задачу Беларусі, звяртаючыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на актуальнасць урокаў вайны ў Афганістане і заявіў, што беларусы памятаюць і смуткуюць аб земляках, якія загінулі там.
Sputnik

МІНСК, 15 лют - Sputnik. Галоўнай задачай Беларусі застаецца захаванне і ўмацаванне незалежнасці, заявіў прэзідэнта рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чаргінец пра смерць у Афгане: вочы таго хлопца я запомніў назаўсёды

15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

"Разам з бацькамі, жонкамі, дзецьмі салдат і афіцэраў, якія загінулі ў далёкім Афганістане, мы памятаем і смуткуем аб сваіх земляках. Ганарымся мужнасцю і стойкасцю беларусаў, якія, праявіўшы гераізм і захаваўшы вернасць прысязе, сумленна выканалі свой воінскі абавязак", - гаворыцца ў звароце кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўдзел абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у баявых дзеяннях у Афганістане паказаў, якімі маштабнымі могуць быць геапалітычныя амбіцыі асобных краін і наколькі высокая каштоўнасць міру і бяспекі.

"Гэтыя ўрокі актуальныя і цяпер, калі ва ўмовах разрастання міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму адной з галоўных задач для нашай маладой суверэннай краіны застаецца захаванне і ўмацаванне незалежнасці", - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што воіны-інтэрнацыяналісты будуць і надалей прыкладам адвагі і гонару для маладога пакалення абаронцаў Радзімы.

Ваенны канфлікт у Афганістане доўжыўся з 1979 па 1989 год, праз яго прайшлі больш за 28 тысяч беларусаў, з якіх звыш 770 загінулі.