Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Паўла

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што мудрасць і сіла веры прадстаяцеля БПЦ будуць і ў далейшым садзейнічаць аб'яднанню грамадства.
Sputnik

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.

Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі споўнілася ў сераду 68 гадоў.

"Ваша служэнне ў якасці прадстаяцеля Праваслаўнай Царквы ў Беларусі накіраванае на захаванне багатых духоўных і культурных традыцый хрысціянства, падтрыманне міру і міжканфесійнага дыялогу", - гаворыцца ў накіраваным на адрас Мітрапаліта віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пастырская мудрасць Мітрапаліта і сіла веры будуць і ў далейшым садзейнічаць кансалідацыі грамадства. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў прадстаяцелю БПЦ моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах.

Беларускую праваслаўную царкву Мітрапаліт Павел ўзначальвае з 2013 года. У гэтым сане ён змяніў Мітрапаліта Філарэта, які цяпер захоўвае прыстаўку ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.