Пайшоў з жыцця мастак Сяргей Малішэўскі

Сын знакамітага беларускага мастака Альгерда Малішэўскага памёр 19 лютага, пра гэта паведамілі яго сябры на старонцы Facebook.
Sputnik

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Творца з адметным і выразным стылем, прадстаўнік знакамітай дынастыі мастакоў Сяргей Малішэўскі пайшоў з жыцця сёння, пра гэта паведамляецца на яго старонцы ў сатсетцы Facebook. Яму было ўсяго 64 гады. 

Сяргей Малішэўскі, сын славутага беларускага мастака Альгерда Малішэўскага, нарадзіўся 25 кастрычніка 1956 года ў Маскве, але мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Затым Сяргей Малішэўскі скончыў Беларускую тэатральна-мастацкую акадэмію, жыў і працаваў у Мінску.

Ён з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў і міжнароднай гільдыі жывапісцаў, а таксама членам аб'яднання мастакоў "Арцель". Карціны Сяргея Малішэўскага выстаўляліся ў беларускіх і замежных галерэях, шмат з іх знаходзіцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Чэхіі, Італіі, Расіі і Польшчы. 

Карціны Малішэўскага - сатырычныя, часам нават гратэскныя - лёгка пазнаць па адметным стылі мастака. Персанажы, часта надзеленыя зааморфнымі рысамі, з'яўляюцца на фоне фантасмагарычных пейзажаў, на сцэне і ў звычайнай абстаноўцы сучаснай кватэры, ствараючы сусвет, у якім кожная дэталь працуе на раскрыццё думкі аўтара.