МІНСК, 19 лют - Sputnik. Расія з чацвярга перастае прапускаць праз мяжу на сваю тэрыторыю грамадзян Кітая, такое распараджэнне падпісаў у сераду расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін.
Абмежаванні на ўезд кітайцаў, якія накіроўваюцца ў РФ, пачне дзейнічаць з паўночы 20 лютага па мясцовым часе рэгіёнаў.
"Часова прыпыніць пропуск грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі, якія ўязджаюць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў мэтах ажыццяўлення працоўнай дзейнасці, у прыватных, навучальных і турыстычных мэтах", - гаворыцца ў рашэнні аператыўнага штаба.
Акрамя таго, з пазначанага часу не будуць прымацца і афармляцца запрашэнні для кітайцаў, а таксама выдавацца адпаведныя дазволы на наведванне Расіі.
У аператыўным штабе ўвядзенне падобных мер патлумачылі, сітуацыяй з каронавірусам, якая пагаршаецца ў КНР, а таксама тым, што кітайцы працягваюць ехаць у РФ.
Успышка пнеўманіі невядомай этыялогіі адбылася ў кітайскім горадзе Ухань у снежні мінулага года. Пасля было ўстаноўлена, што ўзбуджальнікам хваробы з'яўляецца каронавірус новага тыпу. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала эпідэмію надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу і дала захворванню назву - COVID-19. Па апошніх дадзеных, у Кітаі колькасць заражаных перавысіла 72,4 тысячы чалавек, ад каронавіруса памерлі звыш за 1,8 тысячы. Паводле інфармацыі СААЗ, за межамі КНР больш як 790 выпадкаў заражэння COVID-2019 у 25 краінах.