МІНСК, 20 лют - Sputnik. Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі прымуць удзел у парадзе на Чырвонай Плошчы, які будзе прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
Сёння ў Мінску ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшоў традыцыйны брыфінг прадстаўніка абароннага ведамства Беларусі для ваенных аташэ, акрэдытаваных у Мінску.
"У 2020 годзе найбольшую важнасць для ўзброеных сілаў Беларусі прадстаўляюць мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі. Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе як у горадзе Мінску, так і ў Маскве", - заявіў на брыфінгу начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны палкоўнік Валерый Равенка.
Акрамя гэтага, ваенным замежным аташэ былі агучана пазіцыя Мінабароны Беларусі па пытаннях сусветнай і рэгіянальнай бяспекі, міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, стану, падрыхтоўкі і аснашчэння беларускай арміі.
На брыфінгу таксама было падкрэслена, што Беларусь строга выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы і "праводзіць ясную, зразумелую і празрыстую ваенную палітыку".
"Аснова бяспекі Беларусі - гэта боегатовыя і добра ўкамплектаваныя ўзброеныя сілы, прымяненне якіх магчыма толькі ў крайнім выпадку ў інтарэсах забеспячэння незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы", - адзначылі ў Мінабароны.