Дамашнія блюзы вяртаюцца: Чиж & Co прыедуць у Мінск напярэдадні вясны

Праводзіць зіму з любімымі песнямі Сяргея Чагракова можна будзе ў канцэртнай зале "Мінск" - гурт Чиж & Co выступіць у беларускай сталіцы 27 лютага.
Sputnik

Лідар гурта, гітарыст, вакаліст і аўтар большасці песень Сяргей Чагракоў запісаў апошні студыйны альбом больш за дзесяць гадоў таму. Тым не менш, ён да гэтага часу гастралюе і збірае поўныя залы.

Сам артыст увесь час кажа, што піша "дамашнія, кухонныя блюзы".

"І ўсё лагічна, бо менавіта кухня з'яўляецца месцам, дзе людзі дзеляцца з сябрамі сваімі патаемнымі думкамі і праблемамі, разважаюць пра сэнс свайго існавання", - распавядаюць арганізатары канцэрта.

Прыхільнікаў гурта парадуе навіна пра тое, што прыкладна праз год музыкі абяцалі паказаць, над чым працавалі ўвесь гэты час: магчыма, выйдзе новы альбом, праўда, дата рэлізу пакуль не называецца.

Акрамя аўтарскіх песень, Чиж & Co выконваюць яшчэ і чужыя, але ва ўласнай апрацоўцы. Канцэрт гурта Чиж & Co пройдзе 27 лютага ў канцэртнай зале "Мінск".