Лукашэнка падарыў прэзідэнту Егіпта беларускі Каран

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фаттах ас-Сісі ўручыў беларускаму госцю егіпецкі меч з дзяржальняй з рэдкага афрыканскага дрэва, інкруставанага меддзю.
Sputnik

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фаттах ас-Сісі падарыў Аляксандру Лукашэнку егіпецкі меч з дзяржальняй з рэдкага афрыканскага дрэва, інкруставанага меддзю.

У знак зваротнай удзячнасці беларускі прэзідэнт паднёс калегу Каран.

Лукашэнка падарыў прэзідэнту Егіпта беларускі Каран

Акрамя галоўнай кнігі мусульман, Аляксандр Лукашэнка падарыў ас-Сісі яшчэ адзін незвычайны падарунак - фатаграфію з адным з працаўнікоў Светлагорскага ЦКК егіпцянінам Федзі Халілем. Ён каля сямі гадоў жыве з сям'ёй у Беларусі. Лукашэнка пазнаёміўся з ім падчас візіту на ЦКК і паабяцаў Федзі абавязкова расказаць пра яго егіпецкаму прэзідэнту.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет у чацвер прадоўжыцца. У егіпецкай сталіцы праходзяць таксама першае пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва і сумесная выстава навуковых і прамысловых дасягненняў.