Д'ябальскае свята: як святкавалі Масленіцу замужнія жанчыны

Масленіца - адзінае свята ў годзе, калі замужнія жанчыны маглі "выпусціць пару", прымаючы ўдзел у асабліва разгульных масленічных забавах на Крывым тыдні.
Sputnik
 
Асаблівай часткай падчас святкаванняў на Масленіцу было ўшанаванне сям'і і шлюбу. Ніхто ў гэтыя дні не заставаўся без ўвагі: бацька, маці, зяць, цешча, кум, кума, унукі і дзеці. Але асаблівым масленічны тыдзень быў менавіта для замужніх жанчын - ім на гэтым тыдні дазвалялася ўсё. 
Чаму на Масленіцу ядуць бліны?
Справа ў тым, што ў звычайным жыцці паводзіны замежніх жанчын строга рэгламентаваліся вясковай супольнасцю. Яны не маглі пярэчыць мужу, свёкур і свякрові, непрыстойным лічылася апранацца ў мужчынскае адзенне, упрыгожваць твар касметыкай, паказваць расплеценыя валасы і многае іншае. Звычайнай з'явай былі не толькі маральныя, але і фізічныя пакаранні замужніх жанчын.
 
Масленіца — адзінае свята ў годзе, калі замужнія жанчыны маглі "выпусціць пару", прымаючы ўдзел у асабліва разгульных масленічных забавах на Крывым тыдні. Сабраўшыся разам, яны спачатку частаваліся тым, што прынеслі ў складчыну, гулялі, спявалі.
Жанчыны хуліганілі як ніколі
 
Жанчыны абавязкова апраналіся ў мужчынскае адзенне або проста лахманы, фарбавалі бурачным сокам шчокі, малявалі сажай бровы і ў такім выглядзе, прытанцоўваючы, выходзілі на вуліцу, каб чыніць асаблівыя бясчынствы.
Там жанчыны спявалі прыпеўкі эратычнага характару, у якіх звычайна фігуравалі Кум і Кума, танцавалі, вадзілі карагоды, жартавалі над аднавяскоўцамі супрацьлеглага полу.
Масленіца ў Лынтупах
Замужнія жанчыны ў гэтыя дні маглі "выпусціць пару"
Мужчыны павінны былі сцерагчыся, каб не патрапіцца на вочы такой разняволенай кампаніі, бо разагрэтыя алкагольнымі напоямі жанчыны маглі накінуцца на небараку і сцягнуць з яго порткі, з мэтай праверыць "ці гадзён ён да самай адказнай работы".
 
Нават старыя жанчыны ў абрадзе пахавання Дзеда (культ ушанавання продкаў) рабілі пудзіла з саломы, апранутае ў мужчынскае адзенне, майстравалі яму геніталіі з морквы і буракоў, плакалі над ім, абзывалі п'яніцай і бабнікам, пасля чаго з рогатам закопвалі ў снег за межамі вёскі.
Уявіце, як дзіка ў вачах прадстаўнікоў царквы, асабліва еўрапейцаў, выглядала гэта свята ў пачатку хрысціянізацыі славянскіх земляў. Таму не дзіва, што царква ўспрымала Масленіцу як "д'ябальскае" свята і скараціла тэрмін яго святкавання да аднаго тыдня.

Сапраўдны карнавал гурманаў

На Масленічным тыдні вялікую ўвагу гаспадыні надавалі пачастункам: давалі прысмакі адна адной, выхваляліся сваім кулінарным майстэрствам. 
Масленіца ў Лынтупах
Блінцы - абавяковы элемент усіх масленічных святкаванняў
Масленічнымі стравамі запасаліся яшчэ з Піліпаўскага посту: збівалі масла, адтаплівалі сыры, потым іх падсольвалі і спрасоўвалі ў макатрах (вялікіх гліняных паліваных гаршках, - Sputnik), залівалі растопленым падсоленым маслам, каб не было шчылін, і ставілі ў склеп. Гэта старажытная страва называлася сырніца, якая дала другую назву Масленіцы.
Сярод абавязковым страў былі і бліны, прыгатаваць якія можна было з рознай мукі і з дабаўленнем розных інгрыдыентаў.
Грэцкія бліны
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Замясіце цеста з пшанічнай мукі, сухіх дражджэй і абавязкова цёплай вады. Пастаўце ў цёплае месца. Калі цеста падымецца, трэба яго добра вымясіць драўлянай лыжкай або лапаткай. Далей усыпце соль, цукар і грэцкую муку, перамяшайце і зноў пакіньце ў цёпленькім, каб падышло.
Цяпер добра прагрэйце патэльню, нашмаруйце яе маслам або кавалкам сырой скваркі і выпякайце блінцы.
 
Кажуць, што такія бліны вельмі смачныя з ікрой, але я люблю намазаць іх разагрэтым мёдам. або ўкруціць у іх начынку з грыбоў і тады ў вас атрымаюцца сапраўдныя грачанікі.
Бліны на піве без дражджэй
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Узбіць шэсць ці сем жаўткоў да белага колеру. Пасаліць, уліць тры шклянкі піва і сыпаць патроху столькі сухой мукі, каб маса была троху гусцейшай, чым на наліснікі. Узбіць пену з бялкоў, асцярожна вымешаць, распаленую патэльню пашмараваць растопленым маслам, наліць пару лыжак цеста, падсмажыць блін з аднаго боку, потым з другога. Стопку бліноў накрыць ільняной сурвэткай, каб не астылі, і падаць да стала са свежай смятанай або растопленым маслам.
 
Калі замест пшанічнай мукі ўжыць палову грэцкай, то бліны будуць пульхнейшыя.
Над усімі абрадавымі стравамі перш за ўсё на стале нашых продкаў панавала гарэлка. Для жанчын разбаўлялі мёдам і настойвалі на насенні кмену, кропу, анісу. Такую гарэлку называлі "салодкай", і крэпасць яе звычайна была невялікай. Але гэтага хапала, каб разагрэтых смачным абедам і "салодкай гарэлкай" жанчын пацягнула на прыгоды.