Вялікі тэнар Пласіда Дамінга прыедзе ў Мінск

Оперны спявак нарадзіўся ў Іспаніі, але свае першыя поспехі на опернай сцэне зрабіў у Нью-Ёрку. Рэпертуар Дамінга налічвае 150 партый - гэта больш, чым у любога іншага спевака ў гісторыі.
Sputnik

Пласіда Дамінга праспявае для Беларусі ў гэтым красавіку. Канцэрт пройдзе ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Калісьці дуэт Дамінга і Мансерат Кабалье пакарыў сцэны сусветных музычных тэатраў. Нават той, хто не з'яўляецца заўзятым прыхільнікам оперы, мог чуць і пра іншы знакаміты праект з удзелам Дамінга - "Тры тэнара". Сам Пласіда, а таксама Лучана Павароці і Хасэ Карэрас узвялі опернае мастацтва на новую ступень.

Рэпертуар Пласіда Дамінга налічвае 150 партый - больш, чым у любога іншага спевака ў гісторыі: творы на італьянскай, французскай, нямецкай, іспанскай, англійскай і рускай мовах.

А яшчэ ў дыскаграфіі Дамінга - запісы больш за сто опер, альбомаў з арыямі, дуэтамі і праграмамі ў стылі красовер, якія прынеслі яму дванаццаць прэмій Грэмі, у тым ліку тры лацінскія Грэмі, ён зняўся больш чым у пяцідзесяці музычных кліпах і атрымаў дзве прэміі Эмі.

Вялікі тэнар Пласіда Дамінга прыедзе ў Мінск

Дамінга ўдзельнічаў і ў здымках фільмаў і ў розных тэлевізійных праектах. А ў 1993 годзе ён заснаваў міжнародны галасавы конкурс Operalia.

Дамінга атрымаў ганаровыя доктарскія ступені ў Оксфардскім і Нью-Ёркскім універсітэтах за пажыццёвую прыхільнасць і ўклад у музыку і мастацтва. Дамінга з'яўляецца і вельмі паспяховым дырыжорам, на яго рахунку больш за 500 оперных спектакляў і сімфанічных канцэртаў.

У Мінску на сцэне Палаца Рэспублікі Пласіда Дамінга выступіць 19 красавіка.