Радыё

Багаслоў: развясёлыя гулянні на Масленіцу не маюць дачынення да царквы

Ганаровы прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Аляксей Осіпаў нагадвае аб царкоўным разуменні Масленіцы і перасцерагае ўсіх, хто ў перыяд Масленіцы гуляе "як у апошні раз".
Sputnik
Багаслоў: развясёлыя гулянні на Масленіцу не маюць дачынення да царквы

У царкоўным жыцці Масленіца з'яўляецца пераходнай прыступкай да Вялікага посту - самага строгага ў царкоўным календары, распавядае ў сваёй лекцыі вядомы расійскі багаслоў Аляксей Осіпаў.

Масленіца 2020: мачанка, верашчака і бліны па-кітайску ад шэф-кухара

"Прычым вельмі выдатна гэта ўсё зроблена - не адразу так абарваць усе, а паступова... На Масленіцу калі хто трапіў на набажэнства (лепш у манастыры, на прыходах гэтага няма) ужо чытаюцца малітвы велікапосныя... То бок, гэта прамая падрыхтоўка да Вялікага посту. Вось царкоўнае разуменне Масленіцы", - распавядае Восіпаў.

Ёсць і іншае разуменне Масленіцы, калі перад пачаткам Вялікага посту вернікі весяляцца як у апошні раз, што ў корані няслушна, адзначае багаслоў.

"У апошні раз давай! Ведаеце, як кажуць, перад смерцю не надыхаешся. І вось перад постам мы адзначым так, што потым увесь пост будзе галава балець. Гэтыя масленічныя імпрэзы не толькі не маюць ніякага дачынення да царквы, а супрацьстаяць царкве ў яе першапачатковым хрысціянскім разуменні... Але гэта сумная з'ява амаль пакарыла наш народ", - адзначае багаслоў.

Нагадаем, у гэтым годзе Масленічны тыдзень пачынаецца з панядзелку 24 лютага і працягнецца да нядзелі 1 сакавіка, затым пачнецца Вялікі пост, у 2020 годзе ён будзе доўжыцца з 2 сакавіка да 18 красавіка, да святкавання Вялікадня. У праваслаўных Светлае Хрыстова Уваскрасенне ў гэтым годзе прыпадае на 19 красавіка.