Відэа

Масленіца 2020: мачанка, верашчака і бліны па-кітайску ад шэф-кухара

Спецыяльна да пачатку Масленіцы шэф-кухар, эксперт беларускай і славянскай кухні Алена Мікульчык паказвае нюансы гатавання і падачы бліноў, а таксама тлумачыць, як стравы нацыянальнай беларускай кухні зрабіць смачнымі і зразумелымі для кітайцаў.
Sputnik

У 2020 годзе Масленіца бярэ пачатак 24 лютага і працягнецца да 1 сакавіка, самыя маштабныя масленічныя гулянні з традыцыйным пачастункам блінамі пройдуць у будучую нядзелю.

Масленічны тыдзень пачаўся ў праваслаўных

Дарэчы, рэцэптаў бліноў цяпер - вялікае мноства, як і спосабаў сервіроўкі, напрыклад, папулярныя ў гаспадынь тонкія "наліснікі" можна падаць, згарнуўшы іх "ружанькамі", канверцік з начыннем, і зразумела, прыгатаваць да іх традыцыйную беларускую мачанку.

"Мачанку мы можам назваць традыцыйнай беларускай стравай, таму што гэта беларуская тэма - калі нешта, чаго шмат - бліны, хлеб, бульба - мачаюць ў нешта, чаго мала, напрыклад, у нашым выпадку гэта мачанка з курыцай, але гэта могуць быць і любыя мясныя прадукты, і на аснове тварагу можна зрабіць мачанку, і на аснове яек, гародніны і нават на аснове селядцовага расола", - распавядае Мікульчык.

Нароўні з мачанкай ёсць і іншая традыцыйна беларуская страву - верашчака. Гэту страву каралеўскага паходжання вынайшаў повар па імі Верашчака, які служыў пры двары караля Аўгуста III (або, па іншых крыніцах, пры двары Станіслава Панятоўскага), у той перыяд былі папулярныя стравы з каўбасы.

"Тады звычайны кухар павінен быў умець гатаваць 12 розных страў з каўбасы, а каралеўскі ўсе 24. Верашчаку даводзілася прыдумляць усё новыя і новыя рэцэпты, і так нарадзіўся асаблівы спосаб падачы каўбасы, калі яе варылі ў піве і падавалі з луковый соусам, ужываць яе трэба было лыжкай. Страва хутка выйшла за межы палаца, і беларуская традыцыя нешта ў нешта мачаць настолькі моцная, што верашчаку паступова сталі падаваць з блінамі", - кажа шэф-кухар.

Масленіца ў разгары: самыя смачныя рэцэпты бліноў

Дарэчы, нашы традыцыйныя беларускія стравы хоць і бясспрэчна смачныя, але далёка не заўсёды зразумелыя замежнікам, у першую чаргу, з-за сервіроўкі, кажа суразмоўца.

"Мачанку я падавала ў Францыі, і там яе ўспрынялі як соус. А з кітайцамі выйшла вельмі цікавая гісторыя, я падавала яе ў маленькіх збанках і зрабіла вельмі маленькія і тоўсценькія блінцы, каб зручна было браць іх палачкамі. Кітайцы ўсё з'елі з вялікім задавальненнем, але асобна бліны і асобна мачанку, у іх разуменні гэта дзве розныя стравы. І тады я зрабіла мачанку на кітайскі манер. Я тоненькія блінцы парэзала саломкай, прыгатавала мачанку крыху больш вадкую і падала як адну страву разам з палачкамі. І вось скажыце, якая гэта страва - беларуская ці кітайская?" - разважае Мікульчык.

Поўную версію размовы з шэф-кухарам Аленай Мікульчык і некалькі фірмовых сакрэтаў гатавання і падачы бліноў вы даведаецеся ў відэатрансляцыі.