Апошні маршал СССР Дзмітрый Язаў памёр у Маскве

Ветэрану Вялікай Айчыннай было 95 гадоў, незадоўга да смерці яму быў уручаны медаль "За заслугі перад Айчынай" III ступені.
Sputnik

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў памёр у Маскве ў аўторак, пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства абароны Расіі.

Памёр ураджэнец Беларусі, легендарны савецкі разведчык Аляксей Бацян

"25-га лютага ў Маскве на 96-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы пайшоў з жыцця Маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Язаў", - гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.

Ваенная кар'ера Дзмітрыя Язава пачалася ў 1941-м, калі ён, не скончыўшы школу, пайшоў добраахвотнікам у войска, прыпісаўшы сабе адзін год. Службе ў войску ён аддаў 53 гады і стаў апошнім, каму было прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза. Язаў таксама стаў апошнім міністрам абароны СССР.

Мінабароны адзначае, што на пасадзе кіраўніка ваеннага ведамства маршал зрабіў вялікую працу па павышэнні баяздольнасці Узброеных сіл і арганізаваным вывадзе войскаў з Афганістана.

Апошнія ўзнагароды Язаў атрымаў зусім нядаўна - 4 лютага кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу ўручыў маршалу ордэн "За заслугі перад Айчынай" III ступені і юбілейны медаль, прысвечаную 75-годдзю Перамогі.