Продаж некаторых лекаў забароняць у Беларусі з 1 сакавіка

Пад дзеянне забароны трапляюць прэпараты, прызначаныя для правядзення экстракарпаральнага апладнення.
Sputnik

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Некаторыя лекавыя прэпараты будзе забаронена прадаваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю краіны.

Каронавірус можа прывесці да дэфіцыту лекаў?

Гэта звязана з забаронай на рэалізацыю медпрэпаратаў, гранічныя адпускныя цэны вытворцаў на якія не зарэгістраваныя. Пад дзеянне забароны трапляюць прэпараты, прызначаныя для правядзення экстракарпаральнага апладнення (міжнародныя непатэнтаваныя найменні - менатрапін (чалавечы менапаузальны ганадатрапін), фолітрапін-альфа, фолітрапин-бэта, цэтрарэлікс), а таксама лекавыя сродкі, уключаныя ў пералік асноўных лекавых сродкаў, якія адносяцца да тэрапеўтычнай падгрупы анатама-тэрапеўтычна-хімічнай класіфікацыйнай сістэмы лекавых сродкаў C01 - C10.

Гэта норма прадугледжана ўказам прэзідэнта Беларусі ад 22 жніўня 2018 года №345, якім было вызначана, што ў Беларусі неабходна ў абавязковым парадку рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны вытворцаў на некаторыя лекавыя прэпараты.

Дзеянне гэтага дакумента распаўсюджваецца на 41 міжнароднае непатэнтаванае найменне медпрэпаратаў, сярод іх вылучаецца некалькі катэгорый, для кожнай прадугледжаны тэрміны забароны, калі вытворцы не зарэгіструюць гранічныя адпускныя цэны на іх. Як нагадалі ў міністэрстве, для лекавых сродкаў, якія адносяцца да тэрапеўтычнай падгрупы анатама-тэрапеўтычна-хімічнай класіфікацыйнай сістэмы лекавых сродкаў A02 - B01, такі тэрмін настане 1 мая 2020 года.