Цягнік Масква - Ніца не будзе курсіраваць з-за каронавіруса

Састаў праходзіць па тэрыторыях шасці краін, сярод іх і Беларусь, на які тэрмін яго рух будзе прыпынены - не паведамляецца.
Sputnik

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Курсіраванне цягніка Масква - Ніца будзе часова прыпынена з-за сітуацыі з каронавірусам, пра гэта паведамілі журналістам у чацвер у міністэрстве транспарту Расіі.

Цягнік Масква - Ніца праходзіць па тэрыторыях шасці краін. Гэта Расія, Беларусь, Польшча, Чэхія, Аўстрыя, Італія і Манака. Прыпынена курсіраванне саставу будзе ўжо з наступнай серады.

"З 4 сакавіка часова да асобага распараджэння спыняецца рух цягніка па маршруце Масква - Ніца - Масква", - распавялі ў Мінтрансе.

У ведамстве падкрэслілі, што рух саставу спыняецца "у рамках мер па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі".