Відэа

Апублікавана відэа выпрабаванняў беларускай кіраванай ракеты для "Бука"

Першы этап выпрабаванняў створанай у Беларусі зенітнай кіраванай ракеты для ЗРК "Бук-МБ" паспяхова завершаны. Глядзіце на відэа, як правяралі ракету.
Sputnik

Пускі ракеты праходзілі ў два этапы - 19 і 25 лютага - на палігоне ў Гомельскай вобласці. Старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка адзначыў, што выпрабаванні прайшлі паспяхова.

"Мы атрымалі ўсю неабходную інфармацыю аб працы бартавых сістэм, аб паводзінах ракеты, яе аэрадынамічных характарыстыках", - падкрэсліў Галоўчанка.

Ён дадаў, што гэта вельмі сур'ёзны крок у гісторыі беларускага ракетабудавання, другі пасля ўсім вядомага РСЗА "Паланэз".

ЗРК "Бук", для якога распрацавана новая ракета, цалкам мадэрнізаваны. Яго паказвалі на выставе ўзбраенняў MILEX-2019 у Мінску. Як адзначаў на прэзентацыі Галоўчанка, у новым "Буку" ад савецкага засталася фактычна толькі назва. Для комплексу было распрацавана нават новае шасі - на заводзе МЗКЦ.