Відэа

Паспець усё: у Яна Яраша канцэрт і адбор на "Еўрабачанне" ў адзін дзень

Чым "клавішнік, які спявае" Ян Яраш прынцыпова не падобны на пераможцу "Еўрабачання 2019" Дункана Лоурэнса, чаму "Х-фактар" - гэта ўжо пройдзены этап для артыста, і як паспець у адзін дзень і на свой канцэрт, і на фінал нацыянальнага адбору на "Еўра"?
Sputnik

Выканаўца і мультыінструменталіст Ян Яраш у пятніцу ў ліку 12-ці прэтэндэнтаў будзе змагацца за права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне 2020" у Ратэрдаме, і менавіта з галандскім пераможцам мінулага года Дунканам Лоурэнсам часта параўноўваюць беларускага артыста.

"Я калі паглядзеў відэа, ну да, хлопец грае на клавішах, адзін сядзіць, спявае песню вельмі прыгожую гімнавую. Калі казаць пра падабенства песень, мая песня зусім не падобная... Але яго ж не параўноўвалі з Элтанам Джонам або з Джэймі Калумам, які таксама клавішнік і спявае... Так, я, клавішнік, які спявае, я ўсё жыццё займаюся тым, што спяваю і граю на клавішах ", - кажа Яраш.

Цяперашняя спроба сваіх сіл на нацадборы "Еўрабачання" для музыкі - першая, у адрозненне ад многіх іншых беларускіх артыстаў. "Раней не ішоў на "Еўра", таму песні не было", тлумачыць Яраш.

"Я не пісаў песню адмыслова пад "Еўра". Песня, з якой я зараз ўдзельнічаю ў фінале нацадбору, яна ў мяне нарадзілася і пасля таго, як я яе напісаў, я падумаў, чаму б з ёй не паўдзельнічаць у "Еўра", і пачаў глядзець, калі там заяўка", - распавядае Яраш.

Таксама ў размовах - як Ян Яраш ацэньвае сваіх канкурэнтаў па нацадборы і чыёй перамозе будзе рады асабліва, чаму беларускі "Х-фактар" рызыкуе ператварыцца ў міжсабойчык, і як артыст збіраецца выступаць адначасова і на канцэрце разам з Міхаілам Радунскім, і на фінале нацадбора на "Еўрабачанне", якія пройдуць у адзін дзень. Падрабязнасці ў відэатрансляцыі.