Фота

Навошта карміць тварагом бярозу - незвычайная Масленіца ў Обчыне

Sputnik

Масленіцу святкавалі жыхары адразу чатырох вёсак: самога Обчына, а таксама з Атраднага, Рачэні, Закальнага. У іх так заўсёды - гуляюць разам, таму свята атрымліваецца вельмі цікавым, аб'ядноўвае традыцыі кожнай з вёсак.

У асноўным, свята не адрозніваецца ад іншых: пудзіла, якое згарае ў агні, сонечныя бліны, танцы вакол прыгожа аздобленага кола. Але ёсць некалькі ўнікальных традыцый, звязаных з бярозай. На яе вешаюць комін, які называюць "лушнік" - у яго загружаюць льнотрасту і падпальваюць. Па дыме з трубы судзяць, які ўраджай лёну будзе ў будучыні. А яшчэ вакол каранёў бярозы выкладваюць снапы саломы і падпальваюць - грэюць бярозе карані саломай і агнём, каб хутчэй растаў снег і бяроза пачала абуджацца.

Потым жанчыны растрасаць лён і закідваюць яго на бярозу. Робіцца гэта для таго, каб наступны ўраджай лёну быў добрым і кудзелістым. А чыя сям'я закіне лён на бярозу вышэй, тая і будзе першай сеяць лён вясной. І абавязкова трэба "пакарміць тварагом бярозу". Сыр ці тварог закідваюць на дрэва, каб хутчэй прыляталі птушкі і прыносілі на сваіх крылах вясну.

1 / 28
Масленіца - адно з самыхвясёлых святаў у годзе. Адзін з сімвалаў Масленіцы - сонечны блін.
2 / 28
Напярэдадні, 1 сакавіка, Масленіцу святкавалі жыхары адразу чатырох вёсак: самога Обчына, а таксама з Атраднага, Рачэні, Закальнага.
3 / 28
Сімвалам свята па традыцыі з'яўляецца пудзіла Масленіцы, якое робяць усё разам.
4 / 28
Зрабілі пудзіла з каляровых стужак і палосак тканіны, якія сімвалізуюць людскія грахі і ўсё дрэннае за мінулы год.
5 / 28
З пудзілам пайшлі па вёсцы, збіраючы больш людзей на свята.
6 / 28
У Обчыне так заўсёды - гуляюць разам, таму свята атрымліваецца вельмі цікавым і аб'ядноўвае традыцыі.
7 / 28
З пудзілам згарае зіма, маразы, голад і ўсё дрэннае.
8 / 28
Але спачатку на бярозу вешаюць комін, які называюць "лушнік" - у яго загружаюць льнотрасту і падпальваюць.
9 / 28
Па дыме з коміну судзяць, які ўраджай лёну будзе ў будучыні.
10 / 28
Затым з мяшка дастаюць льнотрасту і раскідваюць вакол сябе, каб сонца хутчэй растоплівала снег і зямля выгравалася.
11 / 28
Жанчыны растрасаць лён і закідваюць яго на бярозу. Робіцца гэта для таго, каб наступны ўраджай лёну быў добрым і кудзелістым. А чыя сям'я закіне лён на бярозу вышэй, тая і будзе першай сеяць лён вясной.
12 / 28
Яшчэ адзін абрад - "карміць тварагом бярозу". Сыр ці тварог закідваюць на дрэва, каб хутчэй прыляталі птушкі і прыносілі на сваіх крылах вясну.
13 / 28
Пара падпальваць пудзіла.
14 / 28
З пудзілам згарае ўсё дрэннае, што было ў мінулым годзе.
15 / 28
Бо з вясной раней пачыналі адлік новага года.
16 / 28
Пудзіла ўвасабляе і само свята Масленіцы, і злую зіму.
17 / 28
Так дапамагалі Вясне прагнаць Зіму.
18 / 28
Затым шукаюць хлопца, ён ходзіць па карагоды і частуе незамужніх дзяўчат, шукае сабе нявесту. Каб хлопец хутчэй ажаніўся, яму вешаюць на шыю калодку - так з яго смяюцца.
19 / 28
Яго водзяць па карагодзе, раскідваючы зерне, дабраслаўляючы на новы ўраджай і новую сям'ю.
20 / 28
Пад канец свята ўсе танчаць, спяваюць народныя песні, частуюцца блінамі.
21 / 28
Бліны - сімвал сонца і жыцця. Нашы продкі шанавалі сонца, як Бога, бо яно давала жыццё ўсяму.
22 / 28
У Обчыне, вядома ж, ёсць свае рэцэпты бліноў.
23 / 28
У гонар вясновага сонца пякуць круглыя бліны, якія па форме нагадваюць сонца. Лічылася, што з'еўшы такую страву, чалавек атрымае часцінку сонечнага святла і цяпла.
24 / 28
Чым больш будзе прыгатавана і з'едзена бліноў, тым хутчэй пачнецца вясна, тым лепш будзе ўраджай.
25 / 28
Масленіца заканчваецца, калі дзеці ў карагодзе закручваюць рознакаляровыя стужкі на слупе з колам.
26 / 28
Кола сімвалізуе сонечны круг.
27 / 28
Стужкамі кола разгортваюць у бок вясны.
28 / 28
Масленіца ў Обчыне Любанскага раёна