Лоўкост-перавозчыкі адмяняюць рэйсы ў Італію

Пацярпелым пасажырам дадуць магчымасць вярнуць грошы, перабраніраваць квіткі ці змяніць кірунак свайго падарожжа.
Sputnik

МІНСК, 3 сак - Sputnik. Вядомы лоўкост-перавозчык Ryanair адмяняе да 25% рэйсаў у кірунку Італіі з-за каронавіруса. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце кампаніі.

Цягнік Масква - Ніца не будзе курсіраваць з-за каронавіруса

"Ryanair вымушаны адмяніць да 25% усіх італьянскіх рэйсаў на трохтыднёвы перыяд з 17 сакавіка па 8 красавіка ў сувязі з вірусам COVID-19", - сказана ў рэлізе.

У кампаніі запэўнілі, што ўсе пацярпелыя пасажыры былі апавешчаныя па электроннай пошце і SMS, ім дадуць магчымасьць вярнуць выдаткаваныя грошы, перабраніраваць квіткі ці змяніць кірунак свайго падарожжа.

На днях да аналагічных мераў звярнуўся іншы папулярны лоўкостар Wizz Air: перавозчык пачаў адмяняць рэйсы ў Італію, прычым не толькі ў паўночную частку, але і ў рэгіёны на поўдні краіны.

У цяперашні час Італія - трэцяя краіна (пасля Кітая і Паўднёвай Карэі) па колькасці заражаных каронавірусам. Лічба перавышае дзве тысячы чалавек, больш за паўсотні памерлі.

Улады Кітая 31 снежня 2019 года праінфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань у цэнтральнай частцы краіны (правінцыя Хубэй). Спецыялісты ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - гэта новы каронавірус. СААЗ прызнала выбліск надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння і дала захворванню афіцыйная назва - COVID-19.