У Беларусі могуць дазволіць "крэдытныя канікулы"

Аналагічная сістэма працуе ў РФ: там фізасобы могуць атрымаць па іпатэцы паўгадавыя вакацыі, падчас якіх плацяжы прыпыняюцца альбо зніжаецца іх сума.
Sputnik

МІНСК, 4 сак - Sputnik. Магчымасць прадастаўлення "крэдытных канікулаў" будзе прапрацавана ў Беларусі. Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў абгрунтаванні да плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год на сайце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Стаўка рэфінансавання зніжана да рэкордных 8,75%

Банкаўскі кодэкс Беларусі чакаюць праўкі. У прыватнасці, можа быць уведзена магчымасць прадастаўлення "крэдытных канікулаў": аўтарам законапраекта яшчэ трэба прапанаваць магчымыя падставы і тэрмін для прадастаўлення такіх ільгот.

"Прапануецца ў рамках падрыхтоўкі законапраекта прапрацаваць пытанне і пры неабходнасці замацаваць у кодэксе нормы аб прадастаўленні льготнага перыяду фiзiчнай асобы па крэдытнай дамове, выкананне абавязацельстваў па якім забяспечана іпатэкай (так званых іпатэчных вакацый), а таксама ў дачыненні да іншых крэдытаў, у тым ліку спажывецкіх" , - сказана ў абгрунтаванні.

Падобная сістэма працуе ў Расіі: там фізічныя асобы могуць атрымаць па іпатэцы паўгадавыя вакацыі, падчас якіх плацяжы прыпыняюцца альбо зніжаецца іх сума. Пасля крэдыт выплачваецца ў першапачаткова устаноўленых сумах (толькі тэрмін яго павялічваецца на час ільготнага перыяду).

Прапануецца таксама замацаваць у кодэксе гранічныя памеры няўстойкі, штрафу, пені і іншых плацяжоў, якія можа выставіць банк даўжніку пры незахаванні ім абавязацельстваў па крэдытнай дамове.