Фота

Беларускія жанчыны - самыя прыгожыя ў свеце - фота

Для тых, хто не верыць у незямную прыгажосць беларускіх красунь - спецыяльная перадсвяточная фотастужка Sputnik.
Sputnik
Аб прыгажосці славянак чуткі ходзяць па ўсім свеце. Яна ахутвае наваколле як сапраўдны вірус, ад якога няма прышчэпак.
Не змог схавацца і фатограф Альфрэд Мікус, які падчас сваіх вандровак абавязкова захоўвае непаўторныя вобразы беларусачак на фотаздымках. Усе яны – маладыя і сталыя, сумныя і вясёлыя, зімовыя і вясновыя – зачароўваюць сабой.
Глядзіце фотастужку Sputnik і можаце крыху пазайздросціць беларускім мужчынам.
1 / 18
Беларускія жанчыны спакон вякоў славяцца сваёй прыгажосцю. Нават самыя маленькія з іх.
2 / 18
Яны прыцягваюць да сябе позіркі мужчын...
3 / 18
...зачароўваюць сваёй шчырасцю...
4 / 18
...натхняюць...
5 / 18
...і заўсёды дзеляцца ўсмешкай.
6 / 18
Яны ўмеюць працаваць і адпачываць.
7 / 18
Кожная мае своеасаблівы талент.
8 / 18
Прымаць гасцей беларусачак вучаць з маленства.
9 / 18
І падтрымліваць сваю непаўторную прыгажосць - таксама.
10 / 18
Але настрой у беларускіх жанчын зменілівы як сама прырода.
11 / 18
То ласкавыя як вясновае сонейка, то халодныя як студзеньскія маразы.
12 / 18
"Не трэба жанчыну гнявіць, жанчыну трэба любіць" - напісаў калісьці паэт Анатоль Грачанікаў.
13 / 18
Вельмі добра ў сваім вершы прыгажосць беларусак апісаў паэт Алесь Звонак: "Станам — зграбныя бярозкі,
што павыбеглі край руні, замест воч — асколкі неба яснай чэрвеньскай пары".

14 / 18
"Валасы — ручайкі лёну, галасы — напеў шматструнны, А усмешкі — водбліск ясны санцавейнае зары".
15 / 18
У народзе нават існуе прымаўка: "Мара - заробак, як у Амерыцы, жонка з Беларусі, дом, як у Вялікабрытаніі, а кухня, як у Кітаі".
16 / 18
Гэта, безумоўна, жарт, але, як вядома, у кожным жарце ёсць хаця б палова праўды.
17 / 18
Беларусачкі – маладыя і сталыя, сумныя і вясёлыя, зімовыя і вясновыя – заўсёды зачароўваюць сабой.
18 / 18
Застаецца толькі пазайздросціць беларускім мужчынам.