Белстат: жанчыны ў Беларусі разумнейшыя і шчаслівейшыя за мужчын

Па дадзеных леташняга перапісу насельніцтва, зараз жанчын у рэспубліцы амаль на 4% больш, чым мужчын.
Sputnik

МІНСК, 7 сак - Sputnik. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падрыхтаваў статыстычную справаздачу да Міжнароднага жаночага дня, які рэспубліка штогод адзначае 8 сакавіка.

Беларускія жанчыны - самыя прыгожыя ў свеце - фота

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва, які прайшоў восенню мінулага года, жанчын у рэспубліцы больш, чым мужчын - 5,1 мільёна чалавек (53,8%).

Беларускія прадстаўніцы прыгожага полу больш працавітыя: узровень занятасці іх у працаздольным узросце - 84,7% (мужчын - 82,1%).

Акрамя таго, узровень адукацыі жанчын рэспублікі вышэй, чым у прадстаўнікоў супрацьлеглага полу: амаль 40% скончылі ВНУ, 27% - ССНУ (у мужчын - 27% і 19% адпаведна).

Беларускі, па дадзеных Белстата, актыўна карыстаюцца інтэрнэтам - штодня ў сеціва заходзяць да 82% жанчын.

Пры гэтым, як канстатавалі ў ведамстве, жанчыны ў рэспубліцы больш шчаслівыя, чым мужчыны - 90% супраць 86%.