З парасонам і цюльпанамі: прагноз надвор'я на 8 сакавіка

Святочны нядзельны дзень абяцае беларусам цёплае надвор'е, якое, тым не менш, разбавяць кароткачасовыя вясновыя дажджы.
Sputnik

МІНСК, 7 сак - Sputnik. Удзень паветра ў Беларусі ў нядзелю, 8 сакавіка, можа прагрэцца да 11 градусаў цяпла, паведамілі ў Белгідрамеце.

У святочны дзень чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах краіны чакаюцца кароткія дажджы. Уначы і раніцай будзе назірацца слабы туман.

Уначы будзе ад нуля да шасці градусаў цяпла. У дзённы прагназуецца +5 .. + 11°C. Вецер 8 сакавіка не патрывожыць аматараў прагулак на свежым паветры і будзе пераменным і ўмераным.

У беларускай сталіцы ападкаў заўтра не чакаецца, і будзе цёпла +7 .. + 9°C. Верагоднасць дажджу складае 30-40%.