Піраміду зачынілі ў 2006 годзе - пасля разбуральнага землятрусу, які пашкодзіў помнік. Работы па рэстаўрацыі былі спыненыя ў 2011-м з-за рэвалюцыі, якая адбылася ў краіне, і аднавіліся толькі ў 2013 годзе.
Па дадзеных егіпецкіх уладаў, у праект рэстаўрацыі 60-метровай ступеністай піраміды было ўкладзена больш за 6,5 мільёна долараў. Зараз турысты могуць убачыць не толькі ўнутраныя тунэлі помніка, але і пахавальную шахту, а таксама саркафаг цара трэцяй дынастыі - фараона Джосера.