Сезон дажджоў? Якое надвор'е будзе ў Беларусі 9-15 сакавіка

Вясновае надвор'е на будучым тыдні захаваецца - да чацвярга месцамі паветра прагрэецца да +14 градусаў.
Sputnik

МІНСК, 8 сак - Sputnik. Цёплае і дажджлівае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі на будучым тыдні, сведчаць дадзеныя сэрвісу Gismeteo.

Пасля незвычайна цёплай зімы ў Беларусі пачалася і нестандартная вясна: слупкі тэрмометраў у сакавіку трымаюцца на некалькі градусаў вышэй за норму - на красавіцкіх паказчыках.

Захаваецца цёплае надвор'е і ў будучы тыдзень. У сярэднім на працягу ўсяго тыдня тэмпература паветра днём будзе складаць +5..+8, па начах - +2..+4. Да чацвярга будзе цяплей за ўсё: па поўдні Беларусі чакаецца і зусім да +14.

Пры гэтым увесь тыдзень будзе дажджлівы. Згодна з прагнозам надвор'я на тыдзень, ападкі чакаюцца з 9 па 14 сакавіка, і толькі ў нядзелю 15 сакавіка пакуль дажджоў не прагназуецца.

Аналагічнае надвор'е, па папярэдніх дадзеных, захаваецца і да канца сакавіка. Зрэшты, калі верыць доўгатэрміновым прагнозам, да пачатку красавіка ў Беларусі крыху пахаладае. Аднак падобныя прагнозы нярэдка памыляюцца, і судзіць пра тое, які нас чакае красавік, рана.