"Еўрабачанне": букмекеры ставяць Беларусь на перадапошняе месца

Пасля абвяшчэння імёнаў усіх удзельнікаў "Еўрабачання" букмекеры скептычна ставяцца да прадстаўнікоў Беларусі, хоць водгукі на групу VAL у сацсетках дастаткова пазітыўныя.
Sputnik

МІНСК, 9 сак - Sputnik. Букмекеры ставяць Беларусь на перадапошняе месца сярод усіх краін-удзельніц "Еўрабачання-2020", паведамляе Sputnik.

Калі Little Big прадставяць песню для "Еўрабачання"?

Імёны ўсіх краін-удзельніц "Еўрабачання-2020" сталі вядомыя ў мінулую суботу. Сёння апублікаваны амаль усе песні - выключэнне толькі расійскі гурт Little Big, - і букмекеры ўжо актыўна робяць прагнозы на зыход шоу.

Паводле прагнозаў букмекераў па дадзеных на вечар 8 сакавіка, фаварытам "Еўрабачання-2020" лічыцца ісландская група Daði & Gagnamagnið з песняй Think About Things.

На другое месца букмекеры пакуль ставяць літоўскі гурт The Roop, на трэцяе - балгарскую спявачку Victoria. Таксама высокія шанцы ў расіян Little Big і швейцарца Gjon's Tears.

Беларусаў жа VAL букмекеры пакуль ставяць на перадапошняе, 40-е месца ў агульным рэйтынгу. Ніжэй рэспублікі толькі славенка Ана Сокліч.

Зрэшты, улічваючы ў цэлым пазітыўныя водгукі на песню Da Vidna і добрае ўспрыманне групы VAL, прагнозы букмекераў яшчэ змогуць змяніцца бліжэй да самога конкурсу.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 12-16 мая ў Ратэрдаме.