Еўрасаюз створыць фонд для барацьбы з наступствамі каронавіруса

Краіны ЕС ужо выдзелілі больш за 100 мільёнаў еўра на распрацоўку даследчых праграмы па пераадоленню COVID-19.
Sputnik

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Спецыяльны інвестыцыйны фонд памерам у 25 мільярдаў еўра для барацьбы з эканамічнымі наступствамі ад новага карнавіруса будзе створаны ў Еўрасаюзе, пра гэта заявіла ў аўторак кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

ААН падлічыла страты сусветнай эканомікі з-за каронавіруса

Тэмы, звязаныя з COVID-19, лідары ЕС абмеркавалі ў аўторак. Былі намечаны чатыры асноўныя прыярытэты: распаўсюджванне захворвання на тэрыторыі Еўрасаюза, забеспячэнне неабходнымі медыцынскімі прэпаратамі і сродкамі абароны, праца па распрацоўцы вакцыны і барацьба з сацыяльна-эканамічнымі наступствамі распаўсюджвання каронавіруса.

Каардынаваць намаганні па забеспячэнні каардынацыі і наглядзе за COVID-19 буду міністэрства аховы здароўя і ўнутраных спраў краін-удзельніц ЕС.

Як паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, краіны Еўрасаюза ўжо выдзелілі больш за 100 мільёнаў еўра на даследчыя праграмы для барацьбы з каронавірусам.

"У галіне дыягностыкі, лячэння і вакцынізацыі мы хочам, каб праца Еўрасаюза ўзмацнілася", - сказаў ён.

У цяперашні час, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, новым тыпам каронавіруса ў свеце заражаныя ўжо больш за 113 тысячаў чалавек, памерлі каля чатырох тысяч.

Упершыню ўспышка каронавіруса была зафіксавана ў кітайскім Ухані ў снежні, аднак за апошнія суткі колькасць тых, хто захварэў у краіне склала 24 чалавекі, у той час як за яе межамі - больш за чатыры тысячы. Больш за ўсё тых, хто заразіўся налічваецца ў Італіі, Паўднёвай Карэі і Іране.