Румас і Мішусцін сустрэліся ў Маскве: што абмяркоўвалі прэм'еры

У цэнтры ўвагі прэм'ераў - шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку інтэграцыя і пастаўкі энерганосьбітаў.
Sputnik

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін сустрэліся раніцай у сераду ў Маскве.

"Сафмар" у сакавіку можа паставіць у Беларусь 400 тысяч тон нафты

Сустрэча прэм'ераў Беларусі і Расіі была анансаваная напярэдадні. Як паведамлялася, "плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў расійска-беларускага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі".

Румас і Мішусцін сустрэліся раніцай у сераду ў Маскве. Прэм'еры адразу паднялі асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

"Тая рынкавая сітуацыя, якая ёсць сёння з коштамі на нафту, збліжае нашы пазіцыі і памяншае тыя разыходжанні лічбавыя, якія ў нас ёсць", - упэўнены беларускі прэм'ер.

Нагадаем, Беларусь і Расія на сёння не знайшлі згоды па пастаўках нафты ў рэспубліку: Мінск адмаўляецца плаціць за паліва 83% ад сусветнага кошту з прэміяй і шукае сыравіну на іншых рынках, аднак пакуль аб'ёмы альтэрнатыўных паставак малыя. Як раней заяўляў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, расійскі калега Уладзімір Пуцін прапаноўваў яму вырашэнне пытання.

Пазітыўны ўплыў на эканомікі

Пасол РФ: рэгіянальны фармат адносінаў выгадны і Беларусі і Расіі
"Перакананы, што ў новым дзесяцігоддзі неабходна ў поўнай меры раскрыць стваральны інтэграцыйны патэнцыял дагавора, гэта дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомікі і вядзення бізнесу, ну і ў канчатковым выніку павысіць дабрабыт грамадзян Расіі і Беларусі", - адзначыў Мішусцін.

Як адзначыў расійскі прэм'ер, Беларусь з'яўляецца стратэгічным і вядучым знешнеэканамічным партнёрам Расіі на тэрыторыі СНД. РФ па-ранейшаму займае першае месца і па назапашаных інвестыцыях у эканоміку рэспубліку.

Мішусцін таксама выказаў удзячнасць беларускаму калегу за аператыўную згоду наведаць Маскву.

"Нам вельмі важна дзейнічаць у кантакце з беларускімі калегамі, аператыўна звяраць гадзіннікі па ўсіх актуальных пытаннях", - выказаўся ён.

Будучыня інтэграцыі

Беларускі прэм'ер закрануў тэму інтэграцыі - як Беларусі і Расіі, так і ў рамках ЕАЭС.

"Я думаю, шмат у чым рух у "пяцёрцы" (у ЕАЭС - Sputnik) будзе залежаць ад таго, наколькі мы зблізім свае пазіцыі. Вы ведаеце, перад намі прэзідэнтамі пастаўлена задача падрыхтаваць дакументы па стратэгіі інтэграцыі і нашы віцэ-прэм'еры правялі вялікую працу" , - выказаўся Мішусцін і дадаў, што сёння застаюцца некалькі спрэчных пытанняў.

"Нам удалося стабілізаваць тавараабарот, ён трымаецца на ўзроўні 35-36 мільярдаў долараў", - распавёў Румас.

Па словах прэм'ера, паводле аператыўных дадзеных за студзень тавараабарот паменшыўся, але сальда таксама зменшылася. "Гэта значыць, мы выраўноўваем свае патокі. Разам з тым разумеем, за кошт чаго адбылося памяншэнне сальда. І гэта яшчэ адно з пытанняў, якое нам неабходна абмеркаваць - гэта пастаўкі энерганосьбітаў", - выказаўся ён.

Таксама плануецца абмеркаваць нявырашаныя пытанні двухбаковай інтэграцыі.

"Я спадзяюся, мы іх сёння абмяркуем (спрэчныя пытанні) і прасунемся для таго, каб 10 красавіка, калі мы сустрэнемся ў Мінску на міжпраўсавеце, мы ўжо змаглі ўзгадніць гэты дакумент і ўнесці кіраўнікам дзяржаў на іх вышэйшы Еўразійскі міжурадавы савет", - дадаў Румас .