Беларусь і Расія нагандлявалі сельгаспрадукцыяй на 5,8 мільярда долараў

У мінулым годзе аб'ём знешнегандлёвага абароту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання паміж дзвюма краінамі вырас на 4,7%.
Sputnik

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Аб'ём знешнегандлёвага абароту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў паміж Беларуссю і Расіяй вырас у мінулым годзе на 4,7% і дасягнуў лічбы ў 5,8 мільярда долараў, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Як у беларускім калгасе зарабіць не менш, чым малады праграміст

Аграрныя ведамствы дзвюх краін правялі ў пятніцу сумесную калегію ў фармаце відэаканферэнцыі. У ходзе яе былі прыняты рашэнні па актуальных для дзвюх краін пытаннях, якія спрыяюць прадаўжэнню развіццю двухбаковых адносін у сферы харчавання.

"Мы накіраваныя на пошук новых форм супрацоўніцтва і рэалізацыю сумесных праектаў у аграрнай сферы з расійскімі калегамі. Наша супрацоўніцтва, безумоўна, можна назваць стратэгічным, таму што яно аказвае значны ўплыў на эканоміку дзвюх краін, і ахоплівае розныя напрамкі і сферы, ад сумесных навуковых распрацовак да рэалізацыі праектаў", - расказаў міністр сельскай гаспадаркі і Беларусі Анатоль Хацько.

Экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Расію у 2019 годзе склаў 4,3 мільярда і вырас на 3% да ўзроўню 2018 года. Пры гэтым пастаўкі аналагічнай расійскай прадукцыі склалі 1,5 мільярда долараў.

У беларускім аграрным ведамстве адзначылі, што рост узаемнага тавараабароту абумоўлены не толькі пастаўкамі звыклых мясной і малочнай прадукцыі, але высокатэхналагічнай прадукцыі.