Сарваныя дахі і паламаныя дрэвы: што моцны вецер нарабіў у Беларусі

Па дадзеных МНС, месцамі па рэспубліцы ў час праходжання навальнічнага фронту хуткасць парываў ветру дасягала 25 метраў у секунду.
Sputnik

МІНСК, 13 сак - Sputnik. Паваленыя дрэвы, пашкоджаныя дахі і адключэнне электраэнергіі - першыя наступствы моцнага ветру ацанілі ў МНС Беларусі.

Увечары ў чацвер, па дадзеных МНС, у некаторых раёнах рэспублікі ў час навальніцы парывы ветру дасягалі 25 метраў у секунду. З-за разгулу стыхіі электраэнергія адключалася у 1128 населеных пунктах, пры гэтым да раніцы пятніцы ў большасці выпадкаў спецыялісты "Белэнерга" паспелі аднавіць электразабеспячэнне.

Зафіксаваныя і іншыя наступствы непагадзі. Так, дахі трох жылых дамоў былі пашкоджаныя ветрам у Беразіно Мінскай вобласці. Зафіксавана 63 выпадкі падзення дрэў: у Мінскай вобласці - 24 выпадкі, у Брэсцкай - 17 выпадкаў, у Гродзенскай - 12 выпадкаў, у Віцебскай - два выпадкі, Гомельскай - адзін выпадак. У Мінску вецер паваліў сем дрэў, у выніку чаго апынуліся пашкоджаны два легкавыя аўтамабілі. Абышлося без пацярпелых.

"Па прагнозах сіноптыкаў моцны вецер магчымы сёння, а таксама ў суботу, 14 сакавіка, раніцай і днём", - нагадалі ў МНС.