МІНСК, 17 сак - Sputnik. Вывучыўшы даклады па выніках развіцця эканомікі на працягу пяцігодкі, прэзідэнт Беларусі прызнаў, што хваліцца асабліва няма чым. Пра гэта ён заявіў на нарадзе аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 2019 год і ацэнцы вынікаў пяцігодкі.
"Бягучы год - апошні ў пяцігодцы. Таму, акрамя справаздач, хацелася б атрымаць ацэнку таго, з якімі вынікамі мы завяршаем гэтую пяцігодку. Мною былі ўважліва вывучаныя прадстаўленыя матэрыялы і даклады. Аўтараў мы сёння паслухаем. Праўда, хваліцца асабліва няма чым", - падвёў папярэднія вынікі Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.
З аднаго боку, паводле яго слоў, забяспечаны рост рэальных даходаў насельніцтва, у тым лiку заробкаў, пенсій, дасягнуты нізкі ўзровень інфляцыі ў краіне - 4,7%. Раслі золатавалютныя рэзервы і нават атрымалася некалькі знізіць валавы знешні доўг.
Але, з іншага боку, не дасягнутыя чатыры з сямі найважнейшых паказчыкаў, па якіх ацэньваецца эфектыўнасць дзейнасці ўрада і Нацыянальнага банка. Гаворка ідзе аб нарошчванні экспарту, прытоку замежных інвестыцый, росце прадукцыйнасці працы і павелічэнні валавога ўнутранага прадукту.
Рэагуем на любы шоргат
Праблемы, якія стрымліваюць магчымасці беларускай эканомікі, ліквідуюцца, на думку Лукашэнкі, вельмі марудна і не выключана, што фармальна. Эканоміка застаецца няўстойлівай і не можа ўпэўнена знаходзіць адказы на вонкавыя выклікі.
Паводле яго слоў, у дзяржаве занадта шмат увагі надаюць таму, па якім кошце будуць купляць нафту і ў якіх аб'ёмах, які курс валюты ў краінах - гандлёвых партнёрах, якія абмежаванні яны ўводзяць для Беларусі.
"Рэагуем на любы шоргат. Так быць не павінна. Мы невялікая краіна з адкрытай эканомікай. Менавіта таму павінны ўмець гнутка адаптавацца да аб'ектыўных умоваў, у якіх жыве навакольны нас свет, і ўмець працаваць з усімі", - лічыць Лукашэнка.