Відэа

Мінздароўя за 2 хвіліны распавяло ўсё самае галоўнае аб каронавірусе

Міністэрства запісала відэаролік, у якім спецыялісты распавялі пра сімптомы каронавіруса і прафілактыку інфікавання. Глядзіце відэа на Sputnik.
Sputnik

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новага каронавіруса COVID-19 пандэміяй. У свеце заражаныя ўжо больш за 160 тысяч чалавек больш чым у 150 краінах, большасць ачунялі, больш за шэсць тысяч памерлі. У Беларусі выяўлена 36 выпадкаў інфікавання.

Доктар 1-й Гарадской клінічнай бальніцы Дзмітрый Шаўцоў і кандыдат медыцынскіх навук дацэнт кафедры агульнай урачэбнай практыкі БДМУ Кацярына Яцкевіч на працягу двух хвілін падрабязна распавялі пра тое, што ў першую чаргу неабходна ведаць аб каронавіруснай інфекцыі.

Спецыялісты звярнулі ўвагу на тое, што вірус распаўсюджваецца праз прамы кантакт. Пры гэтым няма дастатковых дадзеных аб тым, ці перадаецца вірус ад цяжарнай маці дзіцяці.

Па словах спецыялістаў, на сённяшні дзень няма пэўных лекаў ад інфекцыі і для яе прафілактыкі. Разам з тым, каб не падхапіць вірус, неабходна выконваць асабістую гігіену.