МІНСК, 19 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў вярнуць на радзіму беларусаў, якія затрымаліся за мяжой з-за сітуацыі з каронавірусам, пра гэта ён заявіў на нарадзе ў чацвер.
Па падліках МЗС, каля 2 300 беларусаў "затрымаліся" за мяжой з-за сітуацыі з каронавірусам і закрыццём межаў.
Як нагадаў на нарадзе ў чацвер прэзідэнт, упершыню з каронавірусам сутыкнуўся Кітай і азіяцкі рэгіён. У КНР змаглі справіцца з вірусам - яны ўжо дзеляцца вопытам з іншымі краінамі.
"Прынамсі, у мяне няма такіх фактаў, каб яны не адказалі хоць на адно пытанне або ў чымсьці адмовілі. У мяне сігналы з кітайскага боку, што яны гатовыя беларусам дапамагчы ва ўсім", - распавёў Лукашэнка.
Прэзідэнт упэўнены: тое, што СААЗ абвясціла пандэмію, для Беларусі не мае ніякага значэння. Як падкрэсліў прэзідэнт, у рэспубліцы і раней уважліва ставіліся да барацьбы з інфекцыямі, і не толькі з каронавірусам.
"На карце не засталося практычна ні адной краіны, дзе б ні пасяліўся гэты вірус. Але адна справа, калі недзе ў Паўночнай Афрыцы адзін чалавек, а іншая справа, калі за суткі толькі ў Італіі загінулі 475 чалавек. Розніца вялікая", - сказаў ён.
Нагадаў Лукашэнка і пра тое, што многія краіны зачынілі сваю тэрыторыю для замежнікаў, уключаючы краіны-суседкі Беларусі.
"Глупства абсалютнае і несусветнае, і гэта ўжо пацвярджаецца. Гэта ніяк не абараняе Расію. Тым больш закрываюць выбарачна. Але гэта іх справа. Людзі ацэняць усё, што адбываецца ў нас з закрыццём межаў. Зараз у свеце штучна створана сітуацыя, калі чалавек не можа патрапіць дадому. Нам трэба прыняць усе намаганні, каб нашы грамадзяне змаглі вярнуцца ў самы бліжэйшы час. Яны павінны быць дома, у бяспецы", - падкрэсліў Лукашэнка.
Закрануў прэзідэнт і тэму расіян, якія "захраслі" ў Польшчы. У сувязі з гэтым ён таксама даў даручэнні.
"Калі ў нашых межах сабралася пэўная колькасць расіян, Ігар Пятровіч, вам персанальнае даручэнне: прыцягвайце каго хочаце, але трэба вывезці расіян з Польшчы і дапамагчы ім дабрацца на радзіму", - запатрабаваў прэзідэнт ў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.