Паўфінал конкурсу "Міс Беларусь - 2020" перанеслі

Дзяўчаты павінны былі сустрэцца ўжо ў суботу. Калі гэта здарыцца ў наступны раз, пакуль невядома.
Sputnik

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Паўфінал конкурсу "Міс Беларусь-2020" перанеслі на нявызначаны тэрмін, пра гэта распавяла Sputnik прэс-сакратар тэлеканала АНТ Ірына Рамбальская.

Фінальнае шоу "Міс Беларусь" абыдзецца ў 200 тысяч долараў

"Паўфінал конкурсу перанесены", - сказала суразмоўніца агенцтва.

Дата новай сустрэчы пакуль невядомая. Прычыны пераносу арганізатары паўфіналу не паведамляюць. Аднак, як удакладніла Ірына Рамбальская, з каронавірусам гэта ніяк не звязана.

"Паўфінал проста пераносіцца. Дату мы скажам дадаткова, калі ўсё будзе вызначана", - патлумачыла яна.

У паўфінале павінны былі сустрэцца 142 дзяўчыны з усёй краіны.

Фінал "Міс Беларусь" намечаны на 15 мая. Як адзначылі на АНТ, пакуль гэтая дата застаецца актуальнай.

Конкурс "Міс Беларусь" праходзіць у краіне з 1998 года з перыядычнасцю раз у два гады. За ўсю гісторыю ён ніколі не адмяняўся.

У мінулы раз конкурс прыгажосці выйграла мінчанка Марыя Васілевіч. У 2019 годзе яна стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.