Спаборніцтва на лепшы мотастралковы і танкавы ўзвод праходзіць у Гродне

Наступным этапам вайсковых спаборніцтваў стане спаборніцтва ў маштабах усіх беларускіх узброеных сілаў.
Sputnik

МІНСК, 19 сак - Sputnik. На палігоне пад Гродна праходзіць спаборніцтва на лепшыя мотастралковы і танкавы ўзвод Заходняга аператыўнага камандавання, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Сістэму тэрытарыяльнай абароны правераць у Беларусі

Паміж сабой спаборнічаюць танкісты і мотастралкі з 6-ай і 11-ай асобных гвардзейскіх механізаваных брыгад. Лепшыя з лепшых пройдуць на наступны этап.

Мотастралкі і танкісты будуць высвятляць, хто з іх у дасканаласці валодае ваенным мастацтвам. У ходзе спаборніцтваў яны павінны прадэманстраваць навыкі кіравання баявымі машынамі, а таксама дакладную стральбу з гарматы і кулямёта.

Акрамя гэтага, экіпажу бронемашын трэба даказаць ідэальнае веданне ваеннай тэхнікай, уменне хутка і правільна загрузіць боекамплект.