Пайшоў з жыцця археолаг Пётр Лысенка

Вядомы навуковец даследаваў сярэдневяковую гісторыю Беларусі і дзякуючы яго раскопкам у краіне з'явіліся два унікальных археалагічных музея ў Брэсце і Тураве.
Sputnik

МІНСК, 24 сак - Sputnik. Галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар Пётр Лысенка памёр у панядзелак 23 сакавіка ў ўзросце 88 гадоў.
Адукацыю вядомы гісторык атрымаў у Мінскім педагагічным інстытуце. Больш за 50 гадоў сваёй навуковай кар'еры Пётр Лысенка аддаў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

Шырокую вядомасць навуковец атрымаў пасля таго, як здолеў у ходзе раскопак знайсці сярэднявечны летапісны Бярэсце. Цяпер там размяшчаецца ўнікальны музей, дзе атрымалася захаваць драўляную забудову вуліцы сярэднявечнага горада.

Пётр Лысенка таксама вывучаў гісторыю Тураўскага княства і праводзіў раскопкі на месцы гарадзішча, дзе ён выявіў разбураны землятрусам храм XIII стагоддзя.

Пайшоў з жыцця археолаг Пётр Лысенка

У інтэрв'ю Sputnik археолаг распавёў, што пад абломкамі сцен епархіяльнага храма былі знойдзеныя чатыры ўнікальныя абразы, якія выкананы ў тэхніцы ліцця з свінцу і апрацаваны майстрам.
Навуковец лічыў, што гэта былі часткі драўлянага епархіяльнага Тураўскага крыжа. На адным з абразоў мог быць намаляваны і святы Кірыла Тураўскі. Пры стварэнні помніка "тураўскаму Златавусту", які ўсталяваны зараз на гарадзішчы, скульптары адштурхваліся ад малюнка святога на знойдзеным абразе.

Пётр Лысенка хацеў узнавіць Тураўскі крыж так, як гэта было зроблена са згубленым крыжом Еўфрасінні Полацкай, і прыкладаў да гэтага максімальныя намаганні ў апошнія гады.