"Белпошта" папярэдзіла аб магчымых затрымках лістоў і пасылак

Спецыяльна для кліентаў "Белпошта" стварыла табліцу з актуальнай інфармацыяй па адпраўцы і прыёме паштовых адпраўленняў.
Sputnik

МІНСК, 26 сак - Sputnik. Затрымкі ў тэрмінах дастаўкі адпраўленняў EMS, лістоў і пасылак магчымыя з-за пандэміі каронавіруса, паведамілі ў "Белпошце".

Пасля абвяшчэння пандэміі каронавіруса многія краіны свету прынялі рашэння пра закрыццё межаў і прыпыненне міжнародных зносін. Прывяло гэта і да цяжкасцяў у працы пошты.

Як паведамілі ў чацвер у "Белпошце", з-за пандэміі магчымы затрымкі ў тэрмінах дастаўкі адпраўленняў EMS, лістоў і пасылак.

Аб прыпыненні і аднаўленні паштовых паведамленняў у розныя краіны рэгулярна паведамляецца.

Каб кліентам было зручней, "Белпошта" стварыла на сайце спецыяльную табліцу з актуальнымі дадзенымі па адпраўцы і прыёме паштовых адпраўленняў.

"З улікам сітуацыі, якая склалася з-за прыпынення авіярэйсаў і пастаянных зменаў пры прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў, актуальныя звесткі ў аператыўным парадку будуць абнаўляцца ў дадзенай табліцы", - паведамілі ў "Белпошце".